Белоруссия роды Беларусь Белоруссия
/ newsgomel.by

Анлайн-прэм'ера на VOKA: новы спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі пакажуць у прамым эфіры

16 снежня відэасэрвіс VOKA пакажа ў прамым эфіры прэм'ерны спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Забалоцце». Трансляцыя пачнецца а 19-й гадзіне па мінскім часе і будзе бясплатна даступная для гледачоў у любой кропцы свету. «Забалоцце» – завяршальная частка тэатральнай трылогіі, створанай на аснове беларускіх народных песень рэжысёрам Яўгенам Карнягам, кампазітарам Кацяй Аверкавай і мастачкай Таццянай Нерсісян.

Першыя два спектаклі – «Шлюб з ветрам» (2019) і «Пачупкі» (2022) – прысвечаны таінству вянчання і нараджэння. Фінал трылогіі стане прасторай для глядацкіх разважанняў над завяршальным этапам жыцця чалавека.

У аснову спектакля«Забалоцце» пакладзена рэальная гісторыя васьмі братоў, якія не вярнуліся з фронту падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Читать на newsgomel.by
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA