Жыццё ў манастыры – гэта жыццё ў раі, але з пэўнымі выпрабаваннямі, якія пасылае нам Гасподзь. Пераадольваючы іх, мы расцём як асоба і становімся бліжэй да Бога.
Мы пастаянна молімся і за сябе, і за ўвесь свет. Малітва для манаха не проста гутарка з Богам, яна − атмасфера, у якой жыве яго душа. Сам манастыр – гэта Дом Божы, месца шчырай веры, цішыні і душэўнага спакою.
Таму адраджэнне мясціны, нашай Белай лаўры, − не проста пабудова новых храмаў і будынкаў – гэта адраджэнне самой манастырскай зямлі, яе значнасці і асаблівай духоўнасці. Лаўрышаўскі манастыр адзін з самых старажытных у Беларусі, расказвае "Новае жыццё".
Читать на grodnonews.by