Белоруссия Гомель Беларусь Белоруссия Гомель
/ newsgomel.by

Ад мiнулага да сучаснага: на «Ракеце» па Сажу

Працягваем сачыць за тым, як змяняўся наш горад за дзесяцігоддзі. Сёння мы прапануем вам завітаць у Гомельскі парк. Амаль усе фотаздымкі мінулых гадоў цікава разглядаць, успамінаць і параўноўваць.

Але паглядзіце на гэты: знакаміты Кіеўскі спуск зусім не той, якім мы яго бачым сёння. Дакладней, спуск той жа, але ж вакол нібы зусім іншы горад – ні скульптуры старадаўняга гамяльчаніна, ні набярэжнай, ні пешаходнага маста.

Пры гэтым месца такое ж зялёнае і ўтульнае. На першым плане фота 1961 года можна ўбачыць сапраўдныя рарытэты і ў нейкім сэнсе знакавыя месцы Гомеля сярэдзіны мінулага стагоддзя – плывучы рэстаран «Якар», а далей, за дрэвамі, дэбаркадэр-рачны вакзал «Гомель».

Читать на newsgomel.by
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA