Белоруссия закон выплаты самит Белоруссия
/ charter97.org

«60-гадовы нобэлеўскі ляўрэат у клетцы ў кайданках»

«Радыё Свабода».На галоўных старонках вядучых сусьветных СМІ — фатаздымкі з судовай залі ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна», ягонага намесьніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімера Лабковіча.«У кайданках сядзеў у клетцы»«Рэжым Аляксандра Лукашэнкі жорстка распраўляецца з апазыцыяй», — так піша амэрыканскае выданьне Politico пра суд у Менску над беларускім ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім «праз абвінавачаньне ў фінансаваньні пратэстаў супраць аўтарытарнай улады краіны».Выданьне адзначае, што «судовы працэс зьяўляецца часткай маштабных рэпрэсій супраць апазыцыі» з боку ўраду Аляксандра Лукашэнкі.

Politico апісвае, як «60-гадовы праваабаронца ў кайданках сядзеў у клетцы ў залі суду разам з двума іншымі абвінавачанымі ў атачэньні супрацоўнікаў міліцыі.

І цытуе твіт Сьвятланы Ціханоўскай, якую саму чакае завочны суд 17 студзеня:«Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру і нацыянальны герой Беларусі Алесь Бяляцкі, напэўна, вельмі небясьпечны для рэжыму — яны правялі 120 ператрусаў і сабралі 300 тамоў матэрыялаў, гэта новы рэкорд для палітычнай справы.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA