Белоруссия самит Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

З Мінска ў Будслаў вырушыла пешая пілігрымка

Catholic.by , у панядзелак пілігрымы пераадолеюць 24 кіламетры з прываламі каля сталічных Паўночных могілак і ў Паперні, а ўвечары спыняцца на начлег у Вішнёўцы.У аўторак удзельнікаў пілігрымкі чакае самы працяглы пераход, які складзе 32 кіламетры з трыма прыпынкамі.

Для гэтага ім давядзецца ўставаць а шостай гадзіне раніцы. На дарогу другога дня пілігрымаў благаславіць арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які раніцай узначаліць для іх цэлебрацыю святой Імшы.

Другую ноч пілігрымы правядуць у вёсцы Калачы.Трэці дзень — 26 кіламетраў і тры прыпынкі на адпачынак па дарозе да парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Альковічы, што на Вілейшчыне.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA