Белоруссия образование вузы Белоруссия
/ grodnonews.by

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні»

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы быў дадзены старт мерапрыемствам, прысвечаным 140-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы.

Кафедра беларускай філалогіі філалагічнага факультэта арганізавала і правяла традыцыйную навукова-практычную канферэнцыю «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні».

З прывітальным словам да аўдыторыі звярнулася рэктар універсітэта Ірына Кітурка, якая падкрэсліла знакавасць таго, што купалаўская alma mater годна ўшаноўвае імя Янкі Купалы – аднаго са шляхетных беларускіх паэтаў, прарокаў беларускай нацыі, справядліва актуалізавала місію студэнтаў-купалаўцаў чытаць і вывучаць Купалу, каб зразумець мастацкі свет славутага песняра і наблізіцца да ўсведамлення яго мар і імкненняў.

Читать на grodnonews.by
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA