культура
новости регионов
Як у Зэльвенскім раёне пустыя дамы зрабілі музеямі
Экспазіцыя, па словах арганізатараў, фарміравалася з удзелам мясцовых жыхароў, якія прыносілі старыя рэчы, што ў сучасным жыцці не маюць прымянення. Напрыклад, ручная маслабойка. Хто цяпер, нават на вёсцы, карыстаецца гэтай прыладай? Ці тая ж чапяла, якой даставалі з печы гаршчкі? А саламяныя кошыкі, дзе захоўвалі сала і кумпякі? Наўрад каму спатрэбіцца і драўляная валізка, якую і падняць цяжка, не тое што кудысьці несці… Ды і многае іншае, што сёння мае хіба толькі этнаграфічны інтарэс. Падумалася, што паасобку гэтыя рэчы трацяць сваю адметнасць. А вось сабраныя ў адным месцы, такія экспанаты ствараюць паўнавартасную карціну сялянскага быту нашых недалёкіх продкаў. Ну, можа, дзядаў і прадзедаў. — У нежылых дамах, якія зносяцца, знішчаецца ўсё, што там застаецца, — расказвае старшыня сельсавета. — Мы стараемся захаваць гэту гісторыю, каб данесці яе