Ян Вольская - главные новости

31.07 / 15:38
музыка самит «Пад ветрам задрыжала іржавая дзяржава»
Лявон Вольскі 31 ліпеня выдаў на Youtube-канале «Годна» песьню «Іржавая дзяржава». Гэта яго рэакцыя на апошнія падзеі ў Беларусі, перадае «Радыё Свабода».«Шмат людзей апошнім часам прасілі мяне выказацца з нагоды падзеяў, што адбываюцца вакол нас, і я вырашыў выказацца такім чынам, — піша Вольскі ў апісаньні відэа.— А рэалізаваць выказваньне мне дапамагалі мае адданыя сябры і паплечнікі».Словы і музыку да песьні напісаў сам Вольскі, зь ім гралі басіст Міхал Марынічаў і бубнач Павал Мамонаў, рэжысэрам відэа выстуіў Валеры Кандрацьеў, прадусарка праекту — жонка сьпевака Яна Вольская.Гэтым летам Вольскі выдаў альбом «Амэрыка», натхнёны «амэрыканскай музыкай 60-х і вэстэрнамі».
DMCA