Міколу Статкевічу, асуджанаму на 14 гадоў зняволення, і іншым фігурантам «справы Ціханоўскага» ў пераглядзе прысуду. Паводле правілаў, на працягу 10 дзён палітыка павінны перавесці ў месца адбывання пакарання.
У выпадку Статкевіча гэта Глыбоцкая калонія, дзе зняволеным забяспечваюць асаблівы рэжым утрымання, пiша nashaniva.com.Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч адразу пасля разгляду апеляцыі з'ездзіла ў Гомель і змагла пабачыць мужа ўпершыню за два месяцы.«Гэта было спатканне, якое ты можаш атрымаць, а можаш і не атрымаць, — расказала Марына Адамовіч. — Яны даюць дазвол пасля разгляду апеляцыі, але ён дзейны толькі да таго моманту, пакуль не прыйшлі дакументы з суда ў СІЗА.
Нам пашанцавала, я паспела пабачыць Міколу. Дзве гадзіны, у тым жа самым пакоі і на тым жа самым месцы, якое ў Мікалая ўжо персанальнае.
Читать на charter97.org