культура дети новости регионов
/ grodnonews.by

Дзеткі знаёмяцца не толькі са сваёй гісторыяй, але і з гісторыяй краіны. Як у Карэлічах стварылі генеалагічнае дрэва

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Вольга Старжынская ў час тэматычнага тыдня "Сям’я" прапанавала бацькам разам з дзецьмі скласці генеалагічнае дрэва. – Мой сын Дзмітрый з’яўляецца выхаванцам старшай групы, – кажа Вольга Старжынская, – я таксама з велізарным задавальненнем узялася за гэты занятак.

Мяне гісторыя сям'і і навогул ўсякая даўніна і памяць вельмі прыцягваюць. Захоўваю ўсе, што можа нагадаць пра мінулае: ад малюнкаў маіх дзяцей да пасведчання аб шлюбе дзядулі і бабулі, ад ёлачных цацак і кніжак майго дзяцінства да дзіцячых цацак маці.

Вельмі хачу, каб мае дзеці таксама беражліва адносіліся да свайго мінулага і мінулага сям'і. Вольга разам з сынам вырашылі стварыць сваё сямейнае дрэва.

Читать на grodnonews.by
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA